Над Нёманам імклівым у ліпах, дубах,
Бы стужкаю, лесам спавіты,
Фарпостам, наш горад, стаіш у вяках -
Славутая крэпасць з гранітаў.
Красуеш ты сёння! Дзе вокам ні кінь,
Ўзвышаюцца мачты заводаў...
Глядзіш, нібы віцязь, у Нёмана плынь
І слухаеш сказ яго водаў.
Багаццем любуешся вёсак і сёл,
Расцвіўшымі гожа садамі.
Мільёнамі зорак праменіш наўкол
Прастор Прынямоння начамі.
Апанас Цыхун
|