Сяджу перад Фарным касцёлам
пры Богу на лаўцы.
Гародня віруе наўкола
на пляцы.
Стараецца час незваротны.
Яму не належаць
Анёлы спрадвечнай Гародні
на вежах.
І выгнаны з дому сабачка
і люд гэты просты...
і я і пад Крыжам жабрачка-
мы сёстры...
Але прыбядняцца чаго там!
Мая гэта лаўка.
Звініць ва мне боская нота
і ласка.
Данута Бічэль
Дасылайце свае вершы пра Гародню
Помнік
Піўзавод
Слаўнае імя
Паддубік Уладзімір Сямёнавіч (каля 1899 – ?) беларускі дзеяч у Гродне на сярэдзіну 1920-х гадоў, сакратар Гродзенскага павятовага камітэту БСРГ
Дзесяць крокаў да аднаўленьня гарадзенскай староўкі. Рынак.
Аб’ект, які патрабуе першачарговасьці пры рэновацыі гістарычнага цэнтру – Рынак. Ніжэй падаецца да ўвагі распрацаваныя гарадзенскімі архітэктарамі і міласьціва прадстаўленыя Аленай Пархутай пляны рэконструкцыі гісторычнага разьвіцьця і пэрспэктываў рэновацыі гарадзенскага Рынку.
Глядзець
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)