Ноччу аўтобус
коціцца да мяжы
там – радзіма мая
ды старыя крыжы
там Гародня мая
на мяне пазірае
і я ў позірку бачу:
яна - памірае.
парабілі ёй раны
на целе кабеце
паўтыркалі ёй краны
шкадлівыя дзеці
валасы павырвалі
запэцкалі грудзі
я баюся, Гародня -
бо гэта Ня Людзі!
Міхаліна Кастрычнік
Дасылайце свае вершы пра Гародню
Помнік
Вул. Віленская
Слаўнае імя
Маслоўская-Матэйчук Вера Ігнатаўна (23.03.1896/11.03.1898 – 23.01.1981) сябра Гродзенскай грамады беларускай моладзі, старшыня Цэнтральнага хаўрусу беларусак, адна з кіраўнікоў беларускага антыпольскага руху на Гродзеншчыне ў пачатку 1920-х гадоў
Юрый Чантурыя. Гарады і час. Горадня
З усіх абласцей Беларусі Гарадзеншчына вызначаецца найбольш значнай горадабудаўнічай спадчынай, а яе цэнтр істотным чынам вылучаецца сярод іншых гарадоў...
Глядзець
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)