Чую, чую: у звыклай буднасці
трапяткое крыло… І верыцца
не заснула ты, чуйнае сэрца,
да прылётнай абуднасці.
Пад завеяй не затыхнулася,
не знямела яшчэ – і можаш
тою гулкаю быць Каложай,
што над Нёманам пахіснулася.
Вырай… Б’ецца крыло гарачае
Аж пад сэрцам. І кроў пячэ.
А пад камень ляжачы
і вада не цячэ.
Сяргей Панізьнік
|