|
Вул. Горкага №1 14 ліпеня 2008 года
Комплекс будынкаў гарадзкой (акружной) лячэбніцы, 221-шы палявы запасны шпіталь, казармы Гінзбурга, казармы польскай жандармэрыі, Гарадзенскі памежны атрад. Пабудаваны ў 1895-1912 г.. Архітэктары М.Плотнікаў і інжынэр Л.Сямёнаў. Зараз комплекс з двух аднапавярховых і двух двухпавярховых мураваных будынкаў. Эклектыка. 3 катэгорыя.
Гэта быў спэцыяльны праект, які ўлічваў ня толькі “колькасьць ложкамесцаў”, але і спэцыфіку, па сёньняшніх патрэбах, абласной бальніцы. Праект бальніцы быў прыстасаваны для лячэньня, утрыманьня хворых розных катэгорыяў і агульнай гігіены. На тэрыторыі акружной бальніцы быў пабудаваны “ўзорны агэнцкі будынак”, як на жаль не захаваўся.
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
Гродна
|
Над Нёманам імклівым у ліпах, дубах,
Бы стужкаю, лесам спавіты,
Фарпостам, наш горад, стаіш у вяках -
Славутая крэпасць з гранітаў.
Красуеш ты сёння! Дзе вокам ні кінь,
Ўзвышаюцца мачты заводаў...
Глядзіш, нібы віцязь, у Нёмана плынь
І слухаеш сказ яго водаў.
Багаццем любуешся вёсак і сёл,
Расцвіўшымі гожа садамі.
Мільёнамі зорак праменіш наўкол
Прастор Прынямоння начамі.
Апанас Цыхун
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
Банк на вул. Карбышава Канструктывізм 1930-х гг.
|
|
|
|
Слаўнае імя
Грабінскі Баляслаў (1899 – 1991) сябра Рады БНР, Беларускага інстытуту навукі і мастацтва, Беларуска-амерыканскага згуртавання |
Чытайце ў Бібліятэцы
Сацукевіч І. Гісторыя і сучаснасць урбананімікі Гродна і Мінска (параўнаўчы аналіз)
Урбананіміка – частка тапанімікі, якая вывучае ўнутрыгарадскія назвы. У дадзеным артыкуле зроблена спроба параўнання ўрбананімічных працэсаў Гродна і Мінска.
Глядзець
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|