|
Вул. Горкага №2/2 14 ліпеня 2008 года
Палац віцэ-адміністратара, “квартира полномочного посла российского”, дом Дзяконскага, палац Валіцкага, архірэйскі дом, корпус мэдунівэрсытэта.
Спраектаваны І.Мёзэрам у 1776-1778 г., як частка коплекса Гарадніцы. Будаўніцтва скончана толькі ў 1793 г. Мураваны, трохпавярховы. Рэдкі для Горадні прыклад клясыцызму. 2 катэгорыя. Існавалі насьценныя росьпісы прыкладна канца ХІХ ст. У пачатку 1919 г. тут знаходзілася беларуская вайсковая камэндатура, у 1921 г. працавала беларуская гімназія.
У сярэднявеччы згаданы надзел прымыкаў да Віленскага тракта і тут была пабудавана царква Сьв. Мікалая. Упершыню яна ўзгадваецца ў 1560 г.. На сярэдзіну XVIII ст. На месцы царквы застаўся толькі крыж ды могілкі.
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
* * *
|
Ізноў я тут. Цябе вітаю,
Мой родны Горадзень стары.
Ізноў па вуліцах лятаю
Да самай позняе пары.
З цябе нацешыцца няможна
Пасля разлукі ў тры гады!
Як міла плітачка тут кожна,
Дамы, бульварчыкі, сады.
Хрыбты мастоў пераламаных,
Ахвяры скончанай вайны.
Шкада мне вас, параскіданых,
Ўдалыя Нёмана сыны!
І ты – Нямога Пасяджэння
Магутны замак – як жывеш!
Праб’е часіна адраджэння –
Ізноў ты, мілы, загудзеш!
Макар Краўцоў
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
вул. Урыцкага 15
|
|
|
|
Слаўнае імя
Тамашчык Павел Аляксандравіч (? – ?) старшыня Гродзенскай беларускай школьна-прытулкавай рады, інспектар ці дырэктар Гродзенскай беларускай гімназіі |
Чытайце ў Бібліятэцы
Забудова ўчастка вуліцы Замкавая 19
6 снежня 2008 года
Месца, на якім зараз знаходзіцца пажарнае дэпо, адно з самых цікавых у Горадні. Гэта пацвярджаюць матэрыялы апошніх археалагічных раскопак восенню 2006 г. Прапануем матэрыял Ю. Гардзеева аб гісторыі гэтага месца.
Глядзець
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|