|
Вул. Горкага №23 14 ліпеня 2008 года
Аптэка пана Юдэйкі. Пачатак ХХ ст. Мураваны, аднапавярховы, пазьней надбудаваны другі паверх. Без катэгорыі
Адна зь лепшых аптэк Горадні 1920-30-х гг. Вось што ўспамінаў пра яе З. Цыпэльт, наведаўшы горад у пачатку 1990-х гг.: “Насупраць выязду з вуліцы Рэзьніцкай, у адным з самых значных дамоў знаходзілася аптэка пана Юдэйкі, па-сучаснаму абсталяваная, са сьветлым інтэр’ерам і з шэрагам таямнічых чорных надпісаў на белых таблічках. Тады ў аптэку заходзілі пасьля набажэнства са сьветлай галавою, хаця набывалі толькі “пеўня” ці бутэльку ненавіснага рыбінага тлушчу. Зараз на гэтым месцы таксама аптэка, але наколькі яна зьбяднелая, шэрая, і нічым не нагадвае той аптэкі часоў яе і маёй маладосьці.”
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
Вандроўка па Гародні
з Уладзімірам Караткевічам
вясной 1965
|
– Ці памятаеш,
як нас запрасіла гісторыя
і мы сустрэліся ранкам
каля замка Баторыя?
На нас не зірнулі сфінксы
Аўгуста Трэцяга з брамы.
Падышлі да руін,
прыселі
на скляпенняў строгія рамы.
Як быццам здалёк аднекуль,
з глыбінь таемных вякоў,
забіты ў семнаццатым веку,
апошні рыкае тур.
Глядзелі на левы бераг,
адтуль напор крыжакоў
спіхнуў плечуком каменным
у Нёман магутны мур.
У фарным касцёле апосталы
пяты век выступаюць на сходзе.
Каторы з раскрытай кнігай,
да цябе падобны, Валодзя.
…Тут Браніслаў Тарашкевіч
наіўныя добрыя вочы
сляпіў у турэмнай цалі,
запісваў нам правілы
беларускай граматыкі,
каб памылкі паправілі,
што натварылі, наспех
натуючы апаўночы справы…
Ігнат Дварчанін,
другі беларускі пасол,
за езуіцкім мурам
прадаўжаў сваю сцежку вязня.
І Піліп Сямёнавіч Пестрак
па-блазенску з трыбуны лясне:
– У Гародню ездзіць люблю,
у турме тут карміў прусоў.
Ад вуліцы Каліноўскага –
чыстага бору струна.
Снуецца з Нёмана горад,
як ніткі з верацяна.
Данута Бічэль-Загнетава
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
вул. Урыцкага 5
|
|
|
|
Слаўнае імя
Шырма Рыгор Раманавіч (8 (21).01.1892 – 23.03.1978) адзін з рэдактараў часопісу «Летапіс ТБШ», стваральнік у Вільні двух беларускіх хораў, збіральнік народных песень, кіраўнік Беларускага дзяржаўнага ансамбля песні і пляскі, старшыня праўлення Саюзу кампазітараў БССР |
Чытайце ў Бібліятэцы
«ЗЬНІЧ» - моладзевая ініцыятыва 1990-х гадоў
7 студзеня 2010 года
Электронныя варыянты чатырох выпускаў краязнаўчага бюлетэня, што выдаваўся гарадзенскай моладдзю дзесяць гадоў таму.
Глядзець
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|