|
Вул. Горкага №25 14 ліпеня 2008 года
Мураваная, аднапавярховая, моцна перабудаваная крамка. Без катэгорыі.
Магчыма менавіта тут знаходзілася крама Маламеда (Małameda), які гандляваў прадметамі гігіены і нават сьвечкамі для Камуніі.
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
Васіль Быкаў малюе лодку на беразё Нёмана
|
Там лёд расстрэльвае вясна.
Чакаем добрую паводку.
Ужо Васіль малюе лодку,
Прыбег на Нёман давідна.
Ён выдаў кнігу не адну,
Адзін, як Нёман, задумёны,
Над імі каркаюць вароны,
Чытае свет яго вайну…
А тут не свет, а іншы свет.
Усіх бы тут пазамяталі,
Тут не ў пашане божы талент.
Людзей не любіць людаед.
Мазгі праела ім іржа.
Таму тут кожны свойскі хлопец
Задушыць Быкава і ўтопіць.
Прыб’е цвікамі да крыжа.
Сталіца кліча не адна.
Шануе геніяў Еўропа.
Даесць і Быкава хвароба,
Праходзіць тут яго вайна
Сярод здзічэлых воўчых зграй
Тварыць, гібець, як небараку,
Усё жыццё ісці ў атаку
І паміраць за родны край.
Данута Бічэль
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
Банк на вул. Карбышава Канструктывізм 1930-х гг.
|
|
|
|
Слаўнае імя
Шырма Рыгор Раманавіч (8 (21).01.1892 – 23.03.1978) адзін з рэдактараў часопісу «Летапіс ТБШ», стваральнік у Вільні двух беларускіх хораў, збіральнік народных песень, кіраўнік Беларускага дзяржаўнага ансамбля песні і пляскі, старшыня праўлення Саюзу кампазітараў БССР |
Чытайце ў Бібліятэцы
Да пытаньня пасьляваенных будынкаў у староўцы Горадні – дзясятка “шэдэўраў” савецкай бязгусьціцы
У 60-80 гг. староўцы Горадні былі нанесеныя прэвэнтыўныя ўдары шэрагам “шэдэўраў”. Тое што ня зьнішчыла другая сьвятовая вайна, дабіла савецкая бязгусьціца. Пасьля гэтага ў ключавых асях архітэктонікі Горадні зьявіліся незалечныя раны, якія да сёньняшняга дня не загойваючыся звыродзяць складзены стагодзьдзямі кшталт нашага старога горада.
Глядзець
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|