|
Вул. Горкага №27 14 ліпеня 2008 года
Каланіяльная крама Канэла (Kanela). Мураваны, двухпавярховы з мансардай. Без катэгорыі.
У такіх крамах як правіла прадаваліся гарбата, кава, цытрусавыя, розныя цікавыя экзатычныя рэчы. Аб жыхарах гэтага дома і іх трагічным лёсе захавалася некалькі ўспамінаў.
З успамінаў З. Цыпэльта (1925 г.н.) Недалёка ад Маламеда была даволі добра забясьпечанная каляніяльная прадуктовая крама Канэла. Яна знаходзілася на першым паверсе дома на рагу вуліц Грандзіцкай і 11 лістапада. Канэлі былі габрэйскай сям’ёй з даволі старым радаводам. Іх дачка вучылася граць на скрыпцы, часта даючы канцэрты праз адчыненнае вакно, якое выходзіла на вуліцу 11 лістапада. Бабуля маладой скрыпачкі таксама сядзела каля вакна і прасіла нас, каб не перашладжалі яе ўнучцы граць.
З успамінаў Ф.І.Вашкевіча (1943 г.н.) Перад вайной мой бацька, калі ехаў у Горадню на рынак, заўсёды пакідаў воз у жыда па прозьвішчы Канель, які жыў у доме на рагу 17 верасьня і Горкага, дом гэты і зараз захаваўся, каля аптэкі. Жылі яны ня надта багата, бо калі бацька прывозіў ім курачку, то Канель купляў яе таньней і ў ежу выкарыстоўваліся ўсе часткі гэтай курачкі, нават кішкі. Канель меў дачку, якая выйшла за жыда па прозьвішчы Гінзбург. Калі пачалася вайна, і жыдоў яшчэ не загналі ў гэта, бацька хацеў забраць да нас на вёску ўнучку ці можа, малодшую дачку, гэтага Канеля, вельмі непадобную на жыдоўку. Быў яшчэ хлопчык, але чорненькі і кучаравы, сапраўдны жыдок. Але наш аднафамілец Вашкевіч, які жыў на Горкага, бацьку адгаварыў. Сказаў: “Твой бацька (ну гэта мой дзед Адам – Ф.В.) солтыс на вёсцы, немцы прыязджаюць, калі што даведаюцца, усіх расстраляюць.” Хутка ўсіх жыдоў адправілі ў гэта і Канелі там прапалі.
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
Гродзенская харцэрская 1930-х гг.
|
Wszak każda wie istota, że Paryż słynie z mod,
Indura słynie z błota, a Druskienniki z wód,
Wenecja ma gondole, a Toruń słynie z ciast,
Zgadnijcie które wolę z tych najpiekniejszych miast.
To Grodno znad bystrych Niemna fal,
Grodno, w nim co dzień koncert, bal,
Grodno, kocham Grodno,
W nim humor skrzy, dzwiękowce trzy.
To Grodno znad bystrych Niemna fal,
Grodno, w nim co dzień koncert, bal,
Grodno, kocham Grodno,
Największą z twierdz hatcerskich serc.
W Bombaju żony bledą, gdy do nich mówi bej
Znam miasto tylko jedno, gdzie baby wodzą rej.
To Grodno znad bystrych Niemna fal,
Grodno, w nim co dzień koncert, bal,
Grodno, kocham Grodno,
W nim humor skrzy, dzwiękowce trzy.
Аўтар невядомы
(паводле: Siemiński Jan.
Walczące Grodno: wspomnienia harcerza.
Białystok, 1990. S. 20).
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
Барысаглебская (Каложская) царква к. ХІ ст.
|
|
|
|
Слаўнае імя
Сівіцкая-Войцік Людвіка Антонаўна (18.09(30.09).1892 – 8.10.1991) адна з заснавальнікаў Гродзенскага гуртка беларускай моладзі, сябра Гродзенскага “Польскага самаадукацыйнага кола”, сакратар БНК, сябра Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый, рэдактарка шэрагу беларускіх выданняў |
Чытайце ў Бібліятэцы
Гэты горад… (урывак з рамана «Лесавічанка» Піліпа Пестрака)
18 жніўня 2009 года
Гэты горад, здаецца, прапахнуў наскрозь гісторыяй. Нешырокія цэнтральныя вуліцы з найбольш дробнымі дамамі, на якіх вапнавыя сцены пашчэрблены, дамы з іржавымі бляшанымі стрэхамі, пад якімі павіслі над вузкімі тратуарчыкамі балкончыкі, што быццам імкнуцца ўпасьці ўжо, - усё гэта стварае стракатую панараму нейкай зношанасці, старызны, набытай і перажытай пакаленнямі з даўных, даўных часоў.
Глядзець
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|