|
Вул. Міцкевіча №4 14 ліпеня 2008 года
1905 г. Мураваны. Сьціплая эклектыка, капітальна перабудаваны з надбудовай другога і трэцяга паверхаў. Без катэгорыі.
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
Гародня
|
Сьвятлом сваіх вокнаў ня грэюць
дамоў непрыгожыя скрынкі.
Заснула пад сьнегам Гародня,
хай сьніцца ёй травеньскі дождж.
Стаяць, як капліцы старыя,
маркотныя будкі прыпынкаў.
Тралейбус, пусты і халодны,
ляціць у бязьлюдную ноч.
У цемры, сьляпой і марознай,
пішчаць правады, нібы ведзьмы,
ляжаць у маўчаньні пакорным
дарог ледзяныя крыжы.
Такімі хвілінамі можна
любіць і ў той час ненавідзець,
нібыта жанчыну, свой горад,
знаёмы і разам чужы.
Анатоль Брусэвіч
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
Флігель палаца адміністратара XVIII ст. (знесены)
|
|
|
|
Слаўнае імя
Касцевіч Макар Мацвеевіч (6(18).08.1891 – 1939) арганізатар першых беларускіх школак у Мінску, перакладчык кніг на беларускую мову, Старшыня кантрольнай камісіі Рады БНР |
Чытайце ў Бібліятэцы
Андрэй Чарнякевіч. Старонкі гісторыі Беларускай Гародні
Гэта гісторыя беларускага нацыянальна-вызваленчага руху ў нашым горадзе і яго ваколіцах у пачатку ХХ стагоддзя. Гэта далёка не поўная гісторыя змагання нашых слаўных продкаў гарадзенцаў за сваю незалежнасць у суверэннай Беларусі, гэта толькі нататкі, бы так мовіць першыя накіды такой гісторыі, але і гэта ўжо значная і вялікая работа. Дарэчы сказаць, вельмі шмат апавядае шаноўны аўтар і аб гісторыі многіх будынкаў, дзе адбываліся розныя лёсавызначальныя падзеі беларускай гісторыі і якія да сённяшняга дня ўпрыгожваюць наш горад.
Глядзець
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|