|
Вул. Міцкевіча №6 14 ліпеня 2008 года
мяжа 1920-30-х гг. Мураваны, двухпавярховы. Сьціплы канструктывізм. 3 катэгорыя. Мясная лаўка Полудня. У доме былі адначасова і лаўка і прадпремства па вырабу каўбас і нават ляднік ў падвале. На другім паверсе былі дзве кватэры гаспадара. Полудзень па вайне з’ехаў ў Польшчу. У 1907 г. дом, які стаяў на месцы крамы Полудня, належаў Чарноцкім.
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
Максімаў домік ў Гародні
|
Новы Свет зусім ня новы
Побач – сад стары кляновы
На Малой Садовай вулцы,
Вулцы – згорбленай бабульцы,
Наш, амаль вясковы домік,
На забытых вершаў томік,
На снапок валошкаў польных,
Запрашае ўсіх бяздольных,
Хто згубіўся ў часе нудным,
Хто жыве жыццём няўклюдным,
Хто ў натоўпе нібы ў полі,
Хто сяброў не меў ніколі, -
Запрашае абагрэцца
да паэтавага сэрца.
За драўлянымі дзвярыма
непаўторны свет Максіма.
Данута Бічэль
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
Мадэрн па Сацыялістычнай 44
|
|
|
|
Слаўнае імя
Дварчанін Ігнат Сымонавіч (27.05 (08.06).1895 – 8.12.1937) настаўнік, удзельнік стварэння таварыства «Бацькаўшчына», старшыня Аб’яднання прагрэсіўных беларускіх студэнтаў у Празе, аўтар «Хрэстаматыі новай беларускай літаратуры» |
Чытайце ў Бібліятэцы
Игорь Трусов, Православные храмы Гродно (краткий очерк истории), Минск-Гродно, 2008, 100 с.
11 кастрычніка 2009 года
Рэцэнзуемая кніга вядомага гарадзенскага гісторыка Ігара Трусава з’яўляецца падсумаваннем яго шматгадовых даследаванняў у галіне горадабудаўнічай спадчыны Гародні. Дзеля дакладнасці, трэба заўважыць, што дадзеная публікацыя прысвечана гісторыі праваслаўных цэркваў горада. Не залішне было б таксама падкрэсліць, што працы падобнага фармата не з’яўляюцца на кніжным рынку часта, а таму яе можна аднесці да ліку чарговых гістaрыяграфічных здабыткаў.
Глядзець
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|