Год пабудовы паводле І. Трусава 1935 г., аднак асаблівасьці дэкору будынка дазваляюць датаваць яго першым дзесяцігодьзьдзем ХХ ст. Драўляны з брандмаўэрам, аднапавярховы з мансардай. Багаты дэкор фасаду: рэзьбы ліштваў, застрэшку і канька. 3 катэгорыя.
Ноччу аўтобус
коціцца да мяжы
там – радзіма мая
ды старыя крыжы
там Гародня мая
на мяне пазірае
і я ў позірку бачу:
яна - памірае.
парабілі ёй раны
на целе кабеце
паўтыркалі ёй краны
шкадлівыя дзеці
валасы павырвалі
запэцкалі грудзі
я баюся, Гародня -
бо гэта Ня Людзі!
Міхаліна Кастрычнік