|
Вул. Дзяржынскага №28 14 ліпеня 2008 года
Год пабудовы 1914. Мураваны, двухпавярховы. Яскравы прыклад «цаглянага» стылю эклектыкі. Разьба дзьвераў. 3 катэгорыя.
Амбуляторыя Чырвонага Крыжа, паліклініка для хворых на сухоты; Kasa chorych, інфэкцыйная бальніца, корпус мастацкага аддзяленьня Гарадзенскага дзяржунівэрсытэта.
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
Вандроўка па Гародні
з Уладзімірам Караткевічам
вясной 1965
|
– Ці памятаеш,
як нас запрасіла гісторыя
і мы сустрэліся ранкам
каля замка Баторыя?
На нас не зірнулі сфінксы
Аўгуста Трэцяга з брамы.
Падышлі да руін,
прыселі
на скляпенняў строгія рамы.
Як быццам здалёк аднекуль,
з глыбінь таемных вякоў,
забіты ў семнаццатым веку,
апошні рыкае тур.
Глядзелі на левы бераг,
адтуль напор крыжакоў
спіхнуў плечуком каменным
у Нёман магутны мур.
У фарным касцёле апосталы
пяты век выступаюць на сходзе.
Каторы з раскрытай кнігай,
да цябе падобны, Валодзя.
…Тут Браніслаў Тарашкевіч
наіўныя добрыя вочы
сляпіў у турэмнай цалі,
запісваў нам правілы
беларускай граматыкі,
каб памылкі паправілі,
што натварылі, наспех
натуючы апаўночы справы…
Ігнат Дварчанін,
другі беларускі пасол,
за езуіцкім мурам
прадаўжаў сваю сцежку вязня.
І Піліп Сямёнавіч Пестрак
па-блазенску з трыбуны лясне:
– У Гародню ездзіць люблю,
у турме тут карміў прусоў.
Ад вуліцы Каліноўскага –
чыстага бору струна.
Снуецца з Нёмана горад,
як ніткі з верацяна.
Данута Бічэль-Загнетава
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
вул. Урыцкага 5
|
|
|
|
Слаўнае імя
Грыб Тамаш Тамашавіч (7(19).3.1895 – 25.1.1938) адзін з арганізатараў Цэнтральнай беларускай вайсковай рады, сябра Рады БНР, адзін з арганізатараў і кіраўнік БПСР, старшыня ІІ беларускага настаўніцкага з’езду Гродзеншчыны, рэдактар гродзенскай газеты «Родны край» |
Чытайце ў Бібліятэцы
Дата заснавання Гродна як гісторыка-краязнаўчая праблема
17 верасня 2007 года
Многія гарадзенцы заблыталіся. Святкаваць 880-цігоддзе горада пачалі ў гэтым 2007-м годзе. А на Палацы тэктыльшчыкаў вісеў плакат з шарыкаў – Гродно, 1128 год. Дык калі з’явілася (а дакладней, калі была ўпершыню згадана ў летапісах) Горадня. Аказваецца дакладна ў 1127 годзе. Чыноўнікі проста не хочуць занадта “загружацца” і выбралі кампрамісны варыянт. Прапануем артыкул Алеся Пятровіча Госцева, з якога вы даведаецеся, чаму Горадзен згаданы быў упершыню менавіта ў 1127 годзе. Гораду ўжо 880-год.
Глядзець
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|