Гродненский блог

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Новы Свет
9 ліпеня 2008 года

Больш чым сто трыццаць гадоў прайшло з таго часу, калі на выкупленых у князёў Друцкіх-Любецкіх землях маёнтку Станіславова ўзнік раён горада, які атрымаў назву Новы Свет. Ціхія вулкі, маленькія, але вельмі прыгожыя драўляныя і цагляныя асабнячкі, непаўторны дух правінцыйнага, але ганарыстага сваім мінулым горада…

Сёння Новы Свет – гэта адзін з найбольш арыгінальных і захаваных раёнаў нашага горада, куды пакуль не дабраліся экскаватары нашых “рэканструктараў”. Гарадзенскі Новы Свет – гэта матэрыяльнае ўвасабленне нашай гістарычнай талерантнасці і цярпімасці, якой мы так ганарымся перад суседзямі. Таксама як сёння на вулках Новага Свету адзін каля аднаго стаяць будынкі, пабудаваныя пад уплывамі самых розных архітэктурных стыляў, так калісці жылі ў Новым Свеце людзі самых розных нацыянальнасцяў, якія нарадзліся ў нашым цудоўным горадзе або суровымі вятрамі гісторыі аказаліся закінутымі сюды.

Беларусы Янушкевічы, Федарукі і Багдановічы, палякі Цыпельты, Вайцяхоўскія і Астроўскія, рускія Маісеевы і Кірылавы, яўрэі Канэлі і Маламеды, татары Маслоўскія і Мількамановічы, украінцы Гуменюкі, немцы Фалендорфы... Усім ставала тут месца, усе былі сябрамі і добрымі суседзямі, дзеці якіх гулялі разам.

Можаце нават сабе ўявіць такі дыялог, які адбыўся б паміж жыхаром Новага Свету і нейкім прыезжым, які трапіў на гэтыя вулкі гадоў так семдзеся таму:

- А хто тут, уласна, жыве, у гэтым Новым Свеце?

- Як хто, розныя людзі. У гэтым асабнячку, пабудаваным у суперсучасным заходнееўрапейскім стылі канструктывізма, жыве рускі белаэмігрант. У тым неабарочным доміку сям’я старой беларускай татарскай шляхты. У тым цагляным, праз вуліцу, бачыце, з прыгажэннымі дзвярыма ў стылі “мадэрн”, сярэдняй рукі габрэйскі прадпрымальнік мае пякарню. А вось у гэтым, драўляным з цягляным брандмаўэрам, з цудоўнымі разнымі ліштвамі і ганкам (калі не пад Тулу ці Разань, то прынамсі пад Падмаскоўе) жыве вядомы інжынер, чыстакроўны паляк, які прыехаў у наш горад аднекуль з-пад Кракава.

- А беларусы.

- А беларусаў і палякаў, з мясцовых, тут не злічыць.

З багатай гісторыяй і выключнай архітэктурай гарадзенскага Новага Свету вы можаце ў гэтым раздзеле “Віртуальнай Гародні”.


Чытайце таксама:

26.06.2008 Праграма фотапленэру “Адкрый Новы Свет”

25.06.2008 Жыхароў Новага Свету запрасілі на фотапленэр

11.06.2008 Адкрый Новы Свет – фотаакцыя ў абарону Гродна

09.06.2008 Што ў нармальнай краіне можна зрабіць з Новым Светам, або як ахоўваюць драўляную гістарычную забудову ў Еўропе

24.05.2008 Падведзены вынікі конкурса, прысвечанага Новаму Свету

29.04.2008 Гродзенскі Новы свет (Даследаванне Таццяны Казак)

03.04.2008 «Новый Свет» - белорусский Скансен

06.04.2008 Фотавандроўка па Новым Свеце

03.04.2008 Разбурэнні будынкаў на Новым Свеце

28.02.2008 Ураду Масквы аддадуць стары квартал Горадні?

19.04.2007 Навукова-метадычная здрада


Віртуальная Горадня


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
сем восем нуль чатыры - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


* * *


Іду па Горадні. Пілуюць дрэвы
І не пад корань, а галіны толькі.
Маўляў, і так засохнеце самыя,
А выжывеце – што ж, спілуем зноўку.

Яны стаяць, а з ранаў сок як слёзы.
Галінаў рэшткі – нібы рукі – ў неба.
Яны былі таполі і бярозы.
Нічога ім, апроч жыцця, не трэба.

Жыцця, заўважце, а не існавання,
Калі пілуеце – то лепш пад корань.
Пілуюць дрэвы з вечара да рання.
Пілуюць дрэвы. Засынае горад.

Света Карпей

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Пажарная вежа

Слаўнае імя

Натусевіч Янка (? – пачатак 1920-х гадоў (?))
сябра Камітэту нацыянальнага адраджэння Беларусі, Гродзенскага БНК, Гродзенскай беларускай павятовай рады, клубу «Беларуская хатка»

Чытайце ў Бібліятэцы

Дом Яна Кохановского
10 сакавіка 2010 года
История гродненского зоопарка, рассказанная Виктором Саяпиным, которому недавно удалось отыскать место, где стоял дом основателя зоопарка Яна Кохановского. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына