|
Вуліца Міцкевіча 14 ліпеня 2008 года
Старыя назвы:
Суворовская, Mickiewicza, v.Scholtz-Str.
Спраектавана ў 1880-х гг. ХІХ ст. на землях, адкупленых пазьней у князёў Друцкіх-Любецкіх. У 1970-х і 1990-х гадах ансамбль вуліцы быў «разьбіты» узьведзеньнем шматпавярховых будынкаў жылога дому і банка.
У сквэры на рагу вуліц Міцкевіча і 17 верасьня (11 лістапада) узвышаўся вялізны драўляны крыж, які пасьля вайны сьпілавалі па загадзе савецкіх уладаў.
З успамінаў З. Цыпэльта (1925 г.н.) Недалёка ад Маламеда была даволі добра забясьпечанная каляніяльная прадуктовая крама Канэла. Яна знаходзілася на першым паверсе дома на рагу вуліц Грандзіцкай і 11 лістапада. Канэлі былі габрэйскай сям’ёй з даволі старым радаводам. Іх дачка вучылася граць на скрыпцы, часта даючы канцэрты праз адчыненнае вакно, якое выходзіла на вуліцу 11 лістапада. Бабуля маладой скрыпачкі таксама сядзела каля вакна і прасіла нас, каб не перашладжалі яе ўнучцы граць.
З успамінаў Ф.І.Вашкевіча (1943 г.н.) Перад вайной мой бацька, калі ехаў у Горадню на рынак, заўсёды пакідаў воз у жыда па прозьвішчы Канель, які жыў у доме на рагу 17 верасьня і Горкага, дом гэты і зараз захаваўся, каля аптэкі. Жылі яны ня надта багата, бо калі бацька прывозіў ім курачку, то Канель купляў яе таньней і ў ежу выкарыстоўваліся ўсе часткі гэтай курачкі, нават кішкі. Канель меў дачку, якая выйшла за жыда па прозьвішчы Гінзбург. Калі пачалася вайна, і жыдоў яшчэ не загналі ў гэта, бацька хацеў забраць да нас на вёску ўнучку ці можа, малодшую дачку, гэтага Канеля, вельмі непадобную на жыдоўку. Быў яшчэ хлопчык, але чорненькі і кучаравы, сапраўдны жыдок. Але наш аднафамілец Вашкевіч, які жыў на Горкага, бацьку адгаварыў. Сказаў: “Твой бацька (ну гэта мой дзед Адам – Ф.В.) солтыс на вёсцы, немцы прыязджаюць, калі што даведаюцца, усіх расстраляюць.” Хутка ўсіх жыдоў адправілі ў гэта і Канелі там прапалі.
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
Каложа
|
І
Дзень асеньні ішоў,
Да сярэдзіны, пэўна,
Серабрысты і сьпеўны
Між дрыготкіх дажджоў.
Парк суцішна дыхаў,
Спадарожнічаў дожджык…
Асьцярожна і ціха
Я прыйшла да Каложы.
ІІ
Яшчэ на гольлі вільгаць засталася.
У лісьце пахаваныя сьляды.
Алень драўляны на іканастасе –
Чыясь душа – схіліўся да вады.
І што мне, што знадворку непагода,
Што дождж па сэрцы коламі прайшоў?..
А голас сьвятара ляцеў свабодна
І зноў вяртаўся ад галасьнікоў.
ІІІ
Магчыма, самае прыватнае жаданьне,
Якое ўслых ня варта прамаўляць:
Калі пачнецца Суд,
Калі ў празрыстым раньні
Праз далеч сінюю труба пачне склікаць,
І страчаны Сусьвет
Паўстане ў новай сіле.
Душа і цела
Зьвяжуцца нанова –
Дай мне пачуць Твае сьвятыя словы:
"Дарую грэшным,
Бо яны любілі."
IV
Я думала: калі б застацца зараз
У восені, ўрачыстай і прыгожай,
Калі ўсё, усё зьмясьціцца можа
І апраўдацца для тваёй душы –
Асьветланай, усё пакінуць зараз!..
Ды смутак невымоўны
Ў дрэве кожным,
І парк мяне праводзіць ад Каложы.
І варта
Жыць.
Ганна Аўчыннікава
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
Мадэрн па Сацыялістычнай 44
|
|
|
|
Слаўнае імя
Гарэцкі Максім (1893 – 1938) беларускі пісьменнік, гарамадскі дзеяч, класік нацыянальнай літаратуры, актыўны ўдзельнік беларускага руху |
Чытайце ў Бібліятэцы
Кароткая гістарычная даведка – аб’екты на вуліцы Горкага 2, 2а, 2/2
31 траўня 2007 года
Кароткая даведка аб будынках палаца віцэ-адміністратара па вуліцы Горкага 2. Даведка складзена гісторыкам Юрам Гардзеевым.
Глядзець
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|