Віртуальная Горадня - электронная энцыклапедыя архітэктуры Гродна
Даведацца аб гісторыі будынка горада, сённяшнім дні і, магчыма, нават будучым. Кожны наведвальнік нашага сайта, адчыніўшы старонку “Віртуальнай Горадні”, можа здзейсніць вандроўку па нашаму гораду. Зрабіць гэта няцяжка – шукаеш на карце або ў спісе неабходныя вуліцы або будынкі, а пасля праглядаеш інфармацыю пра кожны цікавы з гістарычнага і архітэктурнага пункту гледжання аб'ект, а таксама аглядаеш яго фотаздымкі.
Горадня з вышыні птушынага палёта. Любімае і вечна каханае места нашых слаўных продкаў і горад, дзе, верыцца, будуць жыць нашыя дзеці. Горад, праўда ўжо не такі зялёны як некалькі гадоў раней, а больш шэра-бетонны, ўсё роўна з такой вышыні выглядае цудоўна. Серабрыстая ў промнях ранішняга сонейка стужка Нёмана, рыскі мастоў, замкі, пакрытыя зелянінай пагоркі…
Але вось каб спусіцца ніжэй і паглядзець зблізку на кожны будынак горада! Даведацца аб яго гісторыі, сённяшнім дні і, магчыма, нават будучым. З самалёта гэтага не зробіш, аднак седзячы перад кампутарам ад сённяшняга дня запраста. Кожны наведвальнік нашага сайта, адчыніўшы старонку “Віртуальнай Горадні”, можа здзейсніць вандроўку па нашаму гораду. Зрабіць гэта няцяжка – шукаеш на карце або ў спісе неабходныя вуліцы або будынкі, а пасля праглядаеш інфармацыю пра кожны цікавы з гістарычнага і архітэктурнага пункту гледжання аб'ект, а таксама аглядаеш яго фотаздымкі.
Зробленая праца пакуль недасканалая. Аднак яна будзе павялічвацца і якасна і паводле маштабу. Спадзяемся, што праз нейкі час увесь гістарычны цэнтар Горадні трапіць у межы нашай віртуальнай вандроўкі. Але як хутка гэта будзе адбывацца, залежыць таксама ад Вас, шаноўныя наведвальнікі. Вельмі Вас просім збіраць інфармацыю аб гістарычных будынках Горадні, высылаць на harodnia@gmail.com старыя і сучасныя іх здымкі, а мы будзем шукаць ім прымянення. Памятайце, што толькі занатаванае застаецца. Тое важнае, аб чым мы з Вамі раскажам людзям, разбурыць нашым мясцовым “рэканструктарам”, якія схавалі свае злачынствы, закрыўшы дамы тканевымі маляванкамі, будзе куды складаней.
Адчыняецца “Віртуальная Горадня” вандроўкай па Новым Свеце, гістарычным раёне горада, які, сёння знаходзіцца пад пагрозай знішчэння. Просім усіх, а асабліва наведвальнікаў з Польшчы, распаўсюджваць інфармацыю пра Новы Свет у сваёй краіне, таму што менавіта ў Польшчы жывуць сёння многія нашачадкі тых, хто гэты раён будаваў. Можа адгукнуцца яны, дашлюць цікавыя здымкі і падададуць свой голас у абароне нашай гісторыка-культурнай спадчыны. Такім чынам запрашаем.
|